Выстаўка прысвечана 65-годдзю Мінскага дзяржаўнага
мастацкага каледжа імя А.К.Глебава - найстарэйшай у краіне
сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе ў галіне мастацтва.
На працягу юбілейнага года выстаўка экспанавалася ў
Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета
Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі
Беларусь, карціннай галерэі Г.Вашчанкі (г. Гомель), мастацкіх
музеях г.Віцебска і г.Брэста.
У каталогу прадстаўлены дыпломныя работы выпускнікоў
МДМК розных гадоў, пачынаючы ад 1960-га і завяршаючы 2012
юбілейным годам.
МІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МАСТАЦКІ КАЛЕДЖ ІМЯ А.К. ГЛЕБАВА