Каталог выстаўкі 65 год МДМК імя А. К. Глебава 2012

(Aleksei Demchenko) #1

2000 - 2012


Да пачатку ХХІ стагоддзя беларускае выяўленчае мастацтва прыйшло з шырокім
дыяпазонам жанравых, тэматычных, вобразна-стылістычных набыткаў. Дыпломныя
работы навучэнцаў вучылішча за 2000-я – 2012 гг. таксама пра тое сведчаць.
Пры гэтым большасць сённяшніх выпускнікоў захоўваюць вернасць традыцыйным
рэалістычным формам, але ўзмацняюць ролю кампазіцыі, каларыту. У іх работах
бачнае імкненне па-свойму падысці да сюжэтаў, звязаных з міфалогіяй, нацыянальнай
тэматыкай (С.Баева. “Ніці лёсу”, А.Манько. “Святы”). На выставе прадстаўлены
розныя жанры станковай карціны, але пераважаюць сярод работ пейзаж і партрэт.
Любоў нашых мастакоў да роднага краявіду ўжо традыцыйная; рэгулярны ж
зварот маладых аўтараў да партрэта, аўтапартрэта, групавога партрэта выяўляе іх
цікавасць да тэмы сучасніка, імкненне да роздуму над сабой, сваім часам (А.Юран.
“Надвячорак”, С.Яскевіч. “Вішнева”, Т.Логвін “Мы”, В.Шкаруба. “Ціхая песня восені”).

Маладыя мастакі-графікі выкарыстоўваюць шырокі спектр тэхнік, сярод якіх
асаблівую актуальнасць у названы перыд набывае лічбавы друк. Традыцыйна
папулярнымі застаюцца акварэль, аловак, змешаная тэхніка (М.Дударэнка. Серыя
ілюстрацый до твора Э.Т.А.Гофмана “Крошка Цахес”, П.Басалыга. “Святло і цені”).
Работы мастакоў графічнага дызайну сведчаць пра цікавасць як да спадчыны
сусветнага мастацтва, так і да ўласных традыцый – віцебскай школы 1910-х – 1920-
х гадоў, супрэматызму (В.Шыдлоўская. “Дапаможнік па тыпаграфіцы”, А.Багдановіч.
Серыя сацыяльных плакатаў “Ахова жывёлы”).

У творчасці маладых скульптараў арганічна спалучаюцца захаванне і развіццё
традыцый з творчым пошукам. Побач са звыклым рэалізмам суіснуюць фармальныя
эксперыменты. Маладыя аўтары асвойваюць працу ў розных тэхніках. (А.Баранаў.
“Паляўнічы”, М.Буцкевіч. “Паломнік”, К.Крохалеў. “Мысляр (Партрэт М.А.Фінскага)”.

Традыцыя мастацкай апрацоўкі дрэва беражліва захоўваецца і творча развіваецца
на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Доўгая гісторыя творчай
працы з гэтым матэрыялам у Беларусі вызначае і асаблівую тэматыку з увагай да
нацыянальнай спадчыны, роднай прыроды, і асаблівае, ашчаднае і паважлівае,
стаўленне да фактуры (Д.Дзявойна. “Дэкаратыўнае пано на анімалістычную тэму”,
Н.Стадніцкая. “Анёл з птушкай”). Плённа развіваюцца і іншыя напрамкі дэкаратыўна-
прыкладнога мастацтва – такія як стварэнне дэкаратыўных лялек, габеленаў
(М.Ткачова. “Магнацкі строй XV – XVI стст.”, С.Голубева. “Нарачанская чайка”).

У гэты перыяд у вучылішчы
працуюць выкладчыкі:


А.А.Асташоў,
В.М.Басалыга,
М.С.Басалыга, У.А.Бірыцкі,
А.А.Блізнюк, Ю.Ф.Бортнік,
Ю.М.Брэль, Э.У.Бубашкіна,
К.Л.Бяляева,
Д.Л.Врублеўскі,
А.Б.Высоцкі, С.Р.Гарбунова,
М.М.Гарохавік-Лабуда,
Л.В.Гоманаў, В.А.Грыневіч,
А.А.Ерашава, У.І.Жбанаў,
В.І.Казлоў, І.Г.Канавалаў,
Г.Б.Каралёва,
А.І.Карпянкоў,
І.Г.Касабука,
С.У.Кастрыца,
В.К.Касцючэнка,
С.Б.Клепікава, Я.Колчаў,
А.В.Кошалеў,
В.У.Кульваноўская,
В.А.Куніца, Б.Ч.Лазарэвіч,
Л.Р.Лукашэвіч,
І.У.Лыскавец, Я.Э.Лысы,
М.А.Майсурадзэ,
А.М.Меранкоў,
А.Я.Мурашка,
П.М.Назаранка,
В.А.Пачкаева,
Л.У.Патапава, Н.І.Піневіч,
М.Ф.Пракапенка,
Г.В.Раманава,
В.П.Раманоўская,
Л.В.Раманоўскі, Н.Я.Рац,
В.К.Рускевіч, А.Ц.Салькоў,
М.В.Серавокая, А.А.Суркоў,
М.Я.Таболіч, Р.Ф.Таболіч,
І.У.Уласаў, С.М.Чэпік,
В.І.Чэрнікава, Г.А.Шышкін,
М.П.Яршоў
і іншыя.

Free download pdf