Каталог выстаўкі 65 год МДМК імя А. К. Глебава 2012

(Aleksei Demchenko) #1
***

У Мінскае мастацкае вучылішча я паспрабаваў паступіць у 1954 годзе па заканчэнні 8-мі класаў Мядзельскай
сярэдней школы. Але я не прайшоў па конкурсе. Гэтая няўдача зусім мяне не засмуціла, а наадварот,
падагрэла жаданне стаць студэнтам, а потым і мастаком. На наступны год я здаў усе экзамены, і
дырэктар вучылішча Іван Рыгоравіч Краснеўскі сказаў, каб я ехаў дахаты і рыхтаваўся да вучобы.
Гады вучобы былі складанымі – інтэрнату не было, бацькі не мелі магчымасці дапамагчы, акрамя кавалка
сала ці іншага вясковага харчу. Больш паловы стыпендыі ішла на аплату здымнай кватэры. Адным словам



  • холад і голад.
    На першым курсе выкладчыкам у нас была акварэліст Надзея Іванаўна Галоўчанка. Дзякуючы такому
    добраму і чуламу педагогу як яна, сфарміравалася мая любоў да акварэльнага жывапісу.
    Выкладчыкам на другім і трэцім курсах быў знакаміты мастак Леў Маркавіч Лейтман. Ён з павагай
    ставіўся да студэнтаў, заўседы ім дапамагаў. Патрэбна сказаць, што і студэнты ў той час працавалі
    апантана, як на занятках, так і па-за імі.
    На старэйшых курсах у нас выкладаў Акім Міхайлавіч Шаўчэнка. У яго былі свае погляды на мастацтва, у
    прыватнасці на жывапіс, на адносіны да натуры, да таго, што ты бачыш і што павінен зрабіць. Лічу, што
    А.М.Шаўчэнка адыграў асноўную ролю ў маім станаўленні, як мастака.
    Азіраючыся назад, разумею, што педагогі вучылішча заклалі грунтоўны прафесійны падмурак, які даў мне
    магчымасць надалей смела ісці па цяжкай сцяжыне мастацтва. І ў гэтым я шчыра ім ўдзячны.
    Прафесар, Народны мастак Беларусі, Заслужаны дзеяч культуры Польшчы,
    лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Сябра БСМ.
    Васіль Пятровіч Шаранговіч




Вярнуўшыся з войска ў 1947 годзе, я паступіў у ММВ. Вучыцца было складана. Грошаў не хапала і дапамогі
чакаць было неадкага. Так жыла большасць студэнтаў. Але мы былі маладыя, поўныя надзей і памкненняў, і
старанна вучыліся, ня гледзячы на ўсе цяжкасці.
Нас вучылі выдатныя педагогі. Адным з іх быў Леў Маркавіч Лейтман, які выкладаў на малодшых курсах. Ён
з цікавасцю ставіўся да нейкіх знаходак у работах студэнтаў.
Я быў старастам групы. Са сваімі аднагрупнікамі мы шмат гутарылі на тэмы мастацтва, што,
несумненна, станоўча паўплывала на фарміраванне ўласнага меркавання.
З вышыні пражытых гадоў, я лічу, што мастак павінен шмат займацца і аддаваць вялікую частку часу
самаразвіццю. Толькі самаразвіццё дасць істотны штуршок да выканання пастаўленых задач у будучыні.
Народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі,
узнагароджанны медалём Ф.Скарыны, сярэбраным медалём ВДНГ СССР. Сябра БСМ.
Леанід Дзімтрыевіч Шчамялёў

Free download pdf