Каталог выстаўкі 65 год МДМК імя А. К. Глебава 2012

(Aleksei Demchenko) #1

У 1960-я – 1970-я гады ўступае ў вырашальную фазу працэс фарміравання


нацыянальнай мастацкай школы, які адбываўся ва ўмовах істотных перамен


у грамадска-палітычным і культурным жыцці Беларусі. Сярод выпускнікоў


Мінскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча імя А.К.Глебава – Б.Аракчэеў,


В.Грамыка, М.Данцыг, Г.Паплаўскі, Л.Шчамялёў, М.Савіцкі, В.Вярсоцкі,


І.Басаў, А.Кашкурэвіч, У.Уродніч, В.Шаранговіч і іншыя мастакі, якія


вызначылі аблічча беларускага выяўленчага мастацтва ў гэтыя і наступныя


дзесяцігоддзі.


Дыпломныя работы навучэнцаў вучэльні, прадстаўленыя на выставе, даюць


уяўленне пра гэты адметны перыяд у развіцці выяўленчага мастацтва нашай


краіны. Работы, створаныя ў пачатку 1960-х гадоў, у цэлым адпавядаюць


традыцыі, закладзенай у мінулы перыяд: у іх можна адзначыць апавядальны


характар кампазіцыі, гістарычную канкрэтнасць, пэўную ілюстрацыйнасць


(В.Шаранговіч “Пасля сходу”).


Пачынаючы з другой паловы 1960-х гадоў і на працягу 1970-х значны уплыў


на развіццё беларускага выяўленчага мастацтва зрабіў суровы стыль. Гэты


ўплыў праяўляецца ў адыходзе ад канкрэтна-гістарычнага ўвасаблення


той ці іншай тэмы ў бок большай мастацкай абагульненасці і лаканічнасці,


прыўзнятасці вобразаў. Работам уласціва пэўная графічнасць жывапіснай


манеры, цяга да ўмоўнага абагульнення формаў (М.Рагалевіч. “Сямейнае


свята”, У.Свінароў. “Маёўка”). Назіраецца імкненне да пераасэнсавання


гістарычных тэм, звязаных з нядаўнім мінулым (В.Баброў. “У блакадзе”,


Я.Гіль. “Першая вясна”).


Для твораў многіх маладых аўтараў характэрна імкненне да дэкаратыўнасці,


светлых, яркіх колераў, работы часта характарызуюцца прыўзнятым


настроем (В.Шабуня. “Арэлі”, В.Краўцоў. “Будаўнікі”). У работах, звязаных з


тэмай сучаснасці, асабліва заўважны адмова ад пафаснасці, просталінейнасці


на карысць лірычнасці, больш складанай вобразнасці, схільнасць да


метафары. У гэтым таксама праявіліся павевы часу (В.Сцяпаненка. “Маё


дзяцінства”, А.Кошалеў. “Бацькаўшчына”, І.Серада. “Дзяўчаты”).


1960-я і яшчэ ў большай ступені 1970-я гады вызначаліся ў развіцці нашага


мастацтва ростам цікавасці мастакоў да нацыянальных вытокаў, да роднай


гісторыі (В.Карпенка. “Францыск Скарына”).


У 1960-70-ыя гады
ў Мінскім мастацкім
вучылішчы выкладалі:


Б.В.Аракчэеў,
Л.М.Асядоўскі,
В.М.Бароўка,
В.М.Варламаў,
В.І.Васільеў,
А.Б.Высоцкі,
Ю.Ф.Выхадцаў,
В.І.Вярсоцкі,
І.І.Глазава,
Л.П.Дубар,
М.Г.Залозны,
А.М.Зінчук,
Г.Т.Злотнік,
В.В.Ісакаў,
Т.Ігнаценка
Я.Г.Каробушкін,
С.Кірушчанка
І.В.Краўчанка,
Л.В.Лапчынскі,
Ф.Л.Лейтман,
Г.С.Лісоўская,
М.Я.Лісоўскі,
А.В.Луцэвіч,
А.А.Малішэўскі,
В.П.Маркавец,
А.М.Маціевіч,
М.Ф.Пракапенка,
У.А.Ракоўскі,
В.К.Рускевіч,
А.Ц.Салькоў,
Д.В.Сарока,
І.У.Уласаў,
С.М.Цуканаў,
І.П.Чухраеў,
К.Ф.Шастоўскі,
А.М.Шаўчэнка,
Л.Д.Шчамялёў,
І.Л.Эйдэльман,
У.Ф.Ярмоленка
і іншыя

Free download pdf