Каталог выстаўкі 65 год МДМК імя А. К. Глебава 2012

(Aleksei Demchenko) #1

1980-1990-я гг.


1980-я і 1990-я гады можна ахарактарызаваць як перыяд, калі ва ўсіх


відах выяўленчага мастацтва адбываюцца фундаментальныя змены.


Знікненне ў канцы 1980-х інфармацыйнай абмежаванасці і ізаляванасці


ад культурнага кантэксту выклікала ў рэспубліцы своеасаблівы эстэтычны


выбух. Выяўленчае мастацтва гэтага перыяду вылучаюць стылістычная


разнастайнасць, імкненне творча пераасэнсаваць мастацкі вопыт


сусветнай мастацкай культуры, што заўжды яскрава праяўляецца ў


творчасці маладога пакалення аўтараў, асабліва ўспрымальных да новага,


не скаваных традыцыяй, схільных да эксперыментаў. Пры гэтым у працы


маладых мастакоў можна адзначыць тэндэнцыю да спалучэння і вольнай


інтэрпрэтацыі розных традыцый, сучасных напрамкаў (Т.Гучак. “Свята”).


Часам творцы свядома адступаюць ад рэалістычнай трактоўкі навакольнай


рэчаіснасці, узмацняюць, гіпербалізуюць прыродныя колеры, парушаюць


прапорцыі дзеля дасягнення большай выразнасці (Н.Нішт. “Гарадскі


краявід”). Актуальнасць набываюць выкарыстанне сімвалічных элементаў,


асацыяцый, спробы спалучыць у межах адной кампазіцыі рэалістычнасць


і ўмоўнасць (А.Алімава. “Адзінота”, В.Праўдзіна. “Тэатр, які я прыдумаў


апоўначы”, Д.Іваноўская. “Балерыны”). Разам з тым можна канстатаваць,


што і традыцыі рэалістычнага жывапісу ў работах навучэнцаў мастацкага


вучылішча застаюцца моцнымі.


Расце цікавасць да ўласна нацыянальнай тэматыкі ў творах жывапісу,


графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта звязана з тэндэнцыяй у


грамадстве да пераасэнсавання многіх гістарычных падзей, з узрастаннем


сярод мастакоў цікавасці да культурнай спадчыны, помнікаў старажытнай


архітэктуры, адметных асоб Беларусі (А.Слабодчыкава. “Азяроды”,


К.Трапезнікава. “Народныя святы”, Я.Сакалова-Кубай. “Барбара Радзівіл”).


У дыпломных работах маладых скульптураў можна адзначыць сталае


прытрымліванне класічнай рэалістычнай традыцыі, што адпавядае


скіраванасці навучання. Разам з там скульптарам новага пакалення ўласціва


імкненне да тэматычнай разнастайнасці і пашырэння выразных сродкаў у


сваіх пластычных пошуках (Н.Апіёк. “Натхненне”, В.Раманоўскі. “Асілкі”,


Д.Анішчанка. “Веснік”).


У 1980-1990-ыя гады ў
вучылішчы выкладалі:


М.С.Басалыга,
Т.С.Бандалевіч,
С.Б.Бандалевіч,
А.А.Блізнюк,
Э.У.Бубашкіна,
К.Л.Бяляева, Ю.Д.Бяспалая,
В.І.Васільеў, У.У.Васюк,
Д.Л.Врублеўскі,
Ю.Ф.Выхадцаў, А.Б.Высоцкі,
С.Р.Гарбунова, І.І.Глазава,
Л.В.Гоманаў, В.А.Грыневіч,
А.Дранец, У.І.Жбанаў,
Н.Залозная, А.М.Зінчук,
В.В.Ісакаў, Т.Ігнаценка,
А.Н.Каласенцава,
Л.П.Каленік, Г.Б.Каралёва,
Я.Г.Каробушкін,
С.У.Кастрыца,
В.К.Касцючэнка,
С.Кірушчанка, М.В.Кірэеў,
С.Б.Клепікава, А.В.Кошалеў,
І.В.Краўчанка, М.М.Купава,
Б.Ч.Лазарэвіч,
Л.В.Лапчынскі,
Л.Р.Лукашэвіч, А.В.Луцэвіч,
І.У.Лыскавец, Я.Э.Лысы,
А.А.Малішэўскі,
В.П.Маркавец,
А.М.Маціевіч, А.Я.Мурашка,
П.М.Назаранка,
М.М.Нацэўскі,
Г.В.Раманава,
В.П.Раманоўская,
Л.В.Раманоўскі,
В.К.Рускевіч,
Л.У.Патапава, Н.І.Піневіч,
М.Ф.Пракапенка,
Г.Д.Пяхота, Г.В.Раманава,
В.К.Рускевіч, А.Ц.Салькоў,
Т.С.Сіплевіч,
Л.І.Скрыпнічэнка,
Г.П.Сянькоўскі, І.У.Уласаў,
І.М.Цішын, С.М.Чэпік,
В.І.Чэрнікава і іншыя.

Free download pdf