Каталог выстаўкі 65 год МДМК імя А. К. Глебава 2012

(Aleksei Demchenko) #1

Пра вучылішча засталіся самыя цёплыя і прыемныя ўспаміны. У 20 гадоў, вярнуўшыся з войска, я паступіў
у ММВ. У нашай групе былі яшчэ трое “дарослых” навучэнцаў, у тым ліку і М.Кузьміч, цяпер Заслужаны
мастак і вядомы ювелір. Мы з радасцю акунуліся ў студэнцкае жыццё: разам хадзілі на лыжы, ў басейн,
прыбіралі лісце. Падчас вучобы я па-сапраўднаму закахаўся ў сваю аднагрупніцу і ажаніўся.
Вучылішча давала вельмі добрую прафесійную падрыхтоўку. У тым ліку, дзякуючы выдатным педагогам,
якія нас атачалі, любілі і засцерагалі, ўводзілі ў дарослае жыццё. І самае галоўнае – ставіліся да нас, як да
калегаў, паважалі ў нас творчую асобу.
Я з задавальненнем успамінаю сваіх педагогаў: Л.І.Лордкіпанідзэ, М.Ф.Пракапенка, у якога была свая
методыка выкладання, В.Бароўку. Цікавыя выкладчыкі былі не толькі па спецыяльных дысцыплінах, але і па
агульнаадукацыйных прадметах, такія як С.М.Шчамялёва, Е.П.Сокалаў.
Я ўдзячны вучэльні, за тое, што яна з’явілася трамплінам маёй прафесійнай дзейнасці. Удзячны за шчасце
зносін з педагогамі і аднагрупнікамі, за атрыманую прафесію, якая стала маёй любімай справай на ўсё
жыццё.
Галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Сябра БСМ.
Аляксандр Аляксандравіч Касцючэнка




Мастацкае вучылішча... Словы, якія і зараз вымаўляюцца з асаблівай цеплынёй і гонарам. Заахвочванні
і пакаранні, пяшчота і пагрозы, шчырыя гутаркі і трывожныя сігналы бацькам, нечаканыя адкрыцці
педагогаў пра творчасць і мастакоў, пахвальныя і іранічныя ацэнкі – усё гэта выдатныя будні з жыцця
ММВ.
Не ўяўляю, як склалаўся б мой творчы лёс без настаўленняў Юрыя Фёдаравіча Выхадцава, Альгерда
Адамавіча Малішэўскага, Фрыны Львоўны Лейтман і ўсіх, усіх, усіх. Нізкі вам паклон.
Мастацкае вучылішча – гэта вучылішча на ўсё жыццё!
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Сябра БСМ.
Уладзімір Уладзіміравіч Кожух




Мінскае мастацкае вучылішча сфармавала добрую базу і выпусціла шмат таленавітых мастакоў. Не
выпадкова большасць членаў Беларускага саюза мастакоў выпускнікі Мінскага мастацкага вучылішча.
Каб стаць добрым выкладчыкам мастацкіх дысцыплін мала быць добрым мастаком. Для гэтага неабходны
педагагічны талент. Вельмі добра, што ў вучылішчы падабраўся выдатны педагагічны склад. А.П.Мазалёў,
А.А.Малішэўскі, Л.В.Лапчынскі, Ю.Ф.Выхадцаў і іншыя выкладчыкі сваёй выдатнай працай аказалі ўплыў на
фарміраванне беларускай мастацкай школы.
Былы выкладчык Мінскага мастацкага вучылішча імя А.К.Глебава.
Алег Вікенцьевіч Луцэвіч




Маляваць я пачаў з дзяцінства. Першым маім алоўкам быў вугаль, а паперай – выбеленая печ. Таму не было
сумневаў, куды паступаць.
Заняткі праходзілі на другім паверсе Опернага тэатру. Мы заставаліся ў майстэрнях да самага вечара,
каб потым патрапіць “зайцам” на спектакль. Мы вельмі любілі хадзіць на оперу ці балет, а пазней многія
падпрацоўвалі там статыстамі.

Free download pdf