Каталог выстаўкі 65 год МДМК імя А. К. Глебава 2012

(Aleksei Demchenko) #1

Такое бацькоўскае стаўленне да студэнтаў выхавала ў нас павагу да настаўнікаў.
Народны мастак Беларусі, Акадэмік Расійскай АМ і Нацыянальнай АН Беларусі,
лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Дж.Неру, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, узнагароджаны сярэбраным
медалём АМ СССР, залатымі медалямі імя Ю.Гагарына і М.Грэкава, дыпломам і медалём Ф.Скарыны.
Сябра БСМ.
Георгій Георгіевіч Паплаўскі




Самыя цёплыя і самыя чыстыя ўспаміны ў мяне захаваліся пра дзяцінства і пра юнацтва, якое супала з
вучобай у ММВ. Каб трапіць у вучэльню, я наведваў студыю выдатнага мастака і педагога В.І.Вярсоцкага
ў 26-й чыгуначнай школе.
Калі ўспамінаць выкладчыкаў вучылішча, то найбольш цёплыя ўражанні захаваліся ў мяне пра Льва
Маркавіча Лейтмана. Ён быў цудоўным педагогам і чалавекам. Вельмі тонкі, тактоўны, далікатны, Леў
Маркавіч да ўсіх ставіўся з бацькавай пяшчотай. Памятаю, як ён вёў летнюю практыку. Заняткі былі
прызначаныя бліжэй да вечара. А я браў эцюднік, надосвітку ішоў у Дразды і да пачатку заняткаў прыносіў
гатовы эцюд.
На трэцім курсе выкладаў Алег Вікенцьевіч Луцэвіч – асоба неардынарныя, цікавая, з уласнай методыкай
выкладання. Ён навучыў сур’ёзна ставіцца да працы мастака – да падрамніка, грунтоўкі палатна. Алег
Вікенцьевіч часта казаў, што мастак – гэта вельмі адказнае званне.
Яшчэ хацелася б узгадаць А.А.Малішэўскага і К.М.Касмачова. Апошні заўважыў мяне яшчэ на першым курсе,
з цягам часу ў нас завязаліся сяброўскія адносіны.
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэмій ЛКСМБ, “Сябра дзяцей”, Спецыяльнай прэміі
Прэзідэнта РБ, узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР,
медалём Ф.Скарыны, медалём “Знак пашаны”. Cябра БСМ.
Васіль Фёдаравіч Сумараў




Мая вучоба ў ММВ пачалася ў 1958 годзе, калі дырэктарам вучылішча быў даволі прадстаўнічы Іван
Рыгоравіч Краснеўскі.
Студэнты жылі небагата. Мы размяшчаліся на трэцім паверсе Опернага тэатра (пад’езд з вуліцы
Чачэрына). Месцы ў студэнцкіх інтэрнатах падавалі па ўсім горадзе, пачынаючы з раёна 1-га цагельнага
завода. Увогуле, жыццё было як у качэўнікаў. Цешыла адно – прага працаваць.
У вучылішчы праводзіліся бліскучыя вечарыны. А якія былі сценгазеты да Новага году! Выдумка, вастрыня
малюнка, смеласць кампазіцыі прыводзілі калектыў у захапленне. Крытыкавалі (па-добраму), даставалася
і кіраўніцтву. Нам усім здавалася, што, нягледзячы на наш статус сярэдне-спецыяльнай навучальнай
установы, нам зайздросцілі многія. Бо мы ішлі вучыцца па прызначэнні.
Я ўдзячны лёсу, які быў добразычлівы да мяне, сына загінуўшага ў 19-гадовым узросце беларускага партызана,
выхадца далёкай палескай вёсачкі Вялікія Арлы, за права рабіць, ствараць для людзей і быць з імі. Пачаткам
гэтай мяжы была вучоба ў Мінскім мастацкім вучылішчы.
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта РБ,
кіраўнік секцыі “Традыцыя” БСМ. Сябра БСМ.
Уладзімір Васільевіч Уродніч

Free download pdf