Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава – найстарэйшая ў краіне
сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў галіне мастацтва, якая стала
цэнтрам падрыхтоўкі спецыялістаў сярэдняга звяна ў галіне выяўленчага,
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну.
Галоўнай годнасцю “глебаўкі” заўсёды былі захаванне лепшых традыцый,
спалучэнне высокага выканальніцкага майстэрства з вынікамі творчага
эксперыменту.
У Мінскім мастацкім каледжы выкладалі і вучыліся многія славутыя мастакі,
мастацтвазнаўцы, дызайнеры, імёны якіх вядомыя як у краіне, так і за яе
межамі. Сярод іх – В.Цвірка, М.Савіцкі, Л.Шчамялеў, Б.Забораў, М.Данцыг,
У.Зінкевіч, Г.Паплаўскі, В.Шаранговіч, Н.Шчасная, М.Чэпік, А.Малішэўскі,
А.Арцімовіч, С.Гарбунова, М.Рагалевіч, У. і М.Басалыгі, Б.Аракчэеў,
В.Грамыка, В.Шматаў і многія іншыя.
Мінскі мастацкі каледж – гэта сваеасаблівы культурны феномен другой
паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў. Ён прайшоў цікавы шлях станаўлення,
пошукаў і развіцця. Як у любой навучальнай установы, у яго былі ўзлёты
і падзенні, але вопыт, назапашаны многімі пакаленнямі выкладчыкаў
і вучняў, стаў надзейным падмуркам для далейшага развіцця, здольным
вытрымаць на сваім шляху любыя стыхіі.
Міхаіл Рыгоравіч Баразна,
рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
1947
Мінскае мастацкае
вучылішча
1969
Мінскае мастацкае
вучылішча імя А.К. Глебава
1992
Мінскае мастацкае
вучылішча пры Беларускай
акадэміі мастацтваў
1997
Мінскае мастацкае
вучылішча імя А.К. Глебава
пры БелАМ
2001
Мінскае дзяржаўнае
мастацкае вучылішча імя
А.К. Глебава
2011
Мінскі дзяржаўны мастацкі
каледж імя А.К. Глебава