Каталог выстаўкі 65 год МДМК імя А. К. Глебава 2012

(Aleksei Demchenko) #1

Многія пагадзяцца, што гады юнацтва – гэта яркі час іх жыцця, час напоўнены марамі, незабывальнымі


эмоцыямі, эксперыментамі, імкненнем спазнаць новае.


Пра сваё юнацтва і пра вучобу ў Мінскім мастацкім вучылішчы, а менавіта так называлася ўстанова,


калі ўпершыню адчыніла дзверы ў 1947 годзе, на старонках гэтага каталога ўзгадваюць некаторыя


былыя выпускнікі і выкладчыкі.


***

Пра вучылішча засталіся самыя цудоўныя ўспаміны. Гады вучобы былі шляхам у мастацтва.
У вучылішчы выкладалі вопытныя педагогі, якія працавалі яшчэ да вайны. Хацелася б узгадаць В.В.Волкава,
Л.М.Лейтмана, Х.Ліўшыца, які вёў у мяне дыплом, А.П.Мазалёва.
Вучэльня ў тыя часы выпускала вельмі ўніверсальных мастакоў. Па заканчэнні вучобы трэба было зрабіць
два дыпломы: па жывапісу і даволі складаны па чарчэнні. Навучанне ўключала таксама сцэнаграфію, якую
вёў Павел Васільевіч Масленікаў, якому мы мусілі былі рабіць макет сцэны.
Студэнцкія гады былі беднымі, і, як большасць студэнтаў, я падпрацоўваў. Рабіў рэтуш фотаздымкаў,
накрысы, малюнкі пяром.
Вучылішча я скончыў за тры гады, замест неабходных пяці. У гэты час у Тэатральным інстытуце адкрылася
аддзяленне жывапісу, скульптуры і графікі, куды я адразу і паступіў. А праз некалькі гадоў пасля заканчэння
інстытута прыйшоў выкладаць у мастацкую вучэльню. Многіх сваіх вучняў я памятаю да гэтага часу і па
магчымасці падтрымліваю з імі сувязь.
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Сябра БСМ.
Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў




Майстэрні ММВ размяшчаліся ў курылках Опернага тэатра. У іх было вельмі цесна, але дастаткова
ўтульна. Тут панаваў дух усеагульнай захопленасці малюнкам і жывапісам, за якімі адкрывалася запаветная
далячынь вялікага мастацтва.
Мы свабодна хадзілі па ўсіх паверхах Опернага. То забягалі ў перапынках да дэкаратара, то пры кожным
выпадку ў раскладзе “фортачцы” сядзелі ў пустым партэры на рэпетыцыях. Навучальныя планы вучылішча
тых гадоў былі неверагодна перагружаныя, вучэбны тыдзень уключаў да шасцідзесяці гадзінаў, але я не магу
прыгадаць, каб хто-небудзь мог сабе дазволіць прапусціць хоць бы адну гадзіну. Нейкім чынам быў унесены
ў сетку раскладу і прадмет сцэнаграфіі. Нашым выкладчыкам стаў штатны мастак і пастаноўшчык
тэатра Павел Васільевіч Масленнікаў. Ён узяўся за нас з такім імпэтам і размахам, быццам мы ўсе павінны
былі назаўсёды звязаць сваю творчую будучыню з тэатрам.
Нам вельмі пашанцавала з настаўнікамі, нашу групу вёў Іван Восіпавіч Ахрэмчык, і ён увесь час заклікаў нас
да стварэння сваёй прафесійнай адказнасці, не забываючы пры гэтым падкрэсліваць прымат станковага
жывапісу ў іерархіі ўсіх відаў выяўленчага мастацтва.


Прафесар, Народны мастак Беларусі, лаўрэат прэміі ВСКСМ і Расійскай акадэміі мастацтваў, узнагароджаны
залатым медалём ВДНГ СССР, сярэбраным медалём імя М.Грэкава, медалём Ф.Скарыны, дыпломамі Акадэміі
мастацтваў СССР. Сябра БСМ.
Віктар Аляксандравіч Грамыка
Free download pdf